Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 80 человек

АРГАНIЗАЦЫЯ ГIМНАЗII, АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ГIМНАЗIЮ

Дата: 9 апреля в 12:36, Обновлено 31 мая в 10:15

Поступление в гимназию 5-9 классы

О поступлении в 10 класс на 2018/20119 учебный год

О поступлении в I, V классы гимназии

ГЛАВА 8

АРГАНIЗАЦЫЯ ГIМНАЗII, АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ГIМНАЗIЮ, ГIМНАЗIЮ-IНТЭРНАТ

120. Арганiзацыя гiмназii ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганiзацыяй гiмназii маецца на ўвазе наступнае:

аналiз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманнi базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi;

планаванне стварэння гiмназii ў сетцы ўстаноў адукацыi;

прыняцце заснавальнiкам рашэння аб стварэннi гiмназii.

121. Планаванне стварэння дзяржаўнай гiмназii, адкрыцця ў ёй дадаткова I - IV класаў для рэалiзацыi адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развiцця сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.

122. Гiмназiя можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя".

Стварэнне гiмназii як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя" - у адпаведнасцi з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

123. Удзельнiкi адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "гiмназiя", павiнны быць iнфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi гiмназii.

124. Кiраўнiк установы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "гiмназiя", да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi гiмназii ў перыяд, вызначаны ў пункце 123 дадзенага Палажэння, прымае меры па вывучэнню вучнямi асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках з мэтай магчымасцi асвойвання iмi зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з плануемым для распрацоўкi гэтай установай адукацыi вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана гiмназii.

125. У год стварэння гiмназii як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi прыём асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii ажыццяўляецца ў V клас i можа ажыццяўляцца ў VI - IX, X i XI класы ў адпаведнасцi з рашэннем яе заснавальнiка з улiкам кантрольных лiчбаў прыёму i па меры матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з устаноўленымi санiтарнымi нормамi, правiламi i гiгiенiчнымi нарматывамi.

У год стварэння гiмназii шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя" прыём асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii ажыццяўляецца ў V i X класы i на свабодныя месцы ў VI - IX i XI класы.

126. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя iспыты ў пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка".

127. Уступныя iспыты пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

На правядзенне кожнага з уступных iспытаў па вучэбных прадметах, названых у пункце 126 дадзенага Палажэння, адводзiцца 45 хвiлiн.

Для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца тэксты заданняў, якiя размяшчаюцца па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" у зборнiках дыктантаў, а па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - у зборнiку кантрольных работ. Тэксты заданняў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Даты правядзення ўступных iспытаў, у тым лiку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 10 красавiка года прыёму i даводзяцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкi масавай iнфармацыi.

128. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь:

вызначае заданнi для правядзення ўступных iспытаў;

фармiруе пакеты з заданнямi для правядзення ўступных iспытаў на падставе заявак упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, якiя падаюцца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 1 мая года прыёму, у тым лiку ў рэзервовы дзень;

перадае ў перыяд з 21 па 25 мая года прыёму ўпраўленням адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта пакеты з заданнямi для правядзення ўступных iспытаў, у тым лiку i ў рэзервовы дзень;

зацвярджае графiк давядзення ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта пакетаў з заданнямi для правядзення ўступных iспытаў да гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў. Дапускаецца давядзенне пакетаў з заданнямi для правядзення ўступных iспытаў у днi правядзення ўступных iспытаў.

129. У год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" уступныя iспыты пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях праводзяцца ў перыяд з 15 па 20 чэрвеня.

Тэрмiны правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй, названых у частцы першай пункта 122 дадзенага Палажэння, у VI - IX класы для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы асоб у VI - IX класы для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, а таксама пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" на свабодныя месцы ў XI клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

Даты правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым лiку дата рэзервовага дня, да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i даводзяцца праз сродкi масавай iнфармацыi да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў класы, названыя ў частках першай i другой гэтага пункта, для атрымання адпаведнай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах.

130. Для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца наступныя заданнi:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем для правядзення ўступных iспытаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова";

тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных iспытаў па вучэбным прадмеце "Матэматыка".

Заданнi для правядзення ўступных iспытаў зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

131. Час на правядзенне ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўлiваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвiлiн.

132. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта:

вызначаюць i даводзяць да 10 красавiка года прыёму да ведама зацiкаўленых тэрмiны, парадак фармiравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных iспытаў па адпаведных вучэбных прадметах i iх давядзення да гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў;

вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкi заданняў, тыражавання i пакетавання iх у адпаведнасцi з заяўкамi.

133. На кiраўнiка гiмназii, гiмназii-iнтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфiдэнцыяльнасцi заданняў для правядзення ўступных iспытаў з моманту атрымання iх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

134. Расклад уступных iспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком гiмназii, гiмназii-iнтэрната i даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.

135. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

136. Пакет з заданнямi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.