Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 80 человек

Совет школы

Дата: 3 февраля 2017 в 10:26

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад дырэктара

ДУА “Дуброўская сярэдняя

школа Жыткавіцкага раёна”

ад 24.08.2016 № 141

Палажэнне аб Савеце школы

1. Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дейнасці савета ўстановы адукацыі незалежна ад падпарадкаванасці і форм уласнасці (далей – установа адукцыі).

2. Савет установы адукацыі (далей – Савет) з’яўляецца асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі, які ствараецца з мэтаю рашэння асноўных пытанняў дзейнасці ўстановы адукацыі.

3. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Уставам установы адукацыі.

4. Да кампетэнцыі Савета адносяцца:

4.1. вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця ўстановы адукацыі, разгляд планаў работы ўстановы адукацыі, пытанняў яе выхаваўчай і навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва;

4.2. унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры ўстановы адукацыі, стварэнні, ліквідацыі структурных падраздзяленняў установы адукацыі, вызначэнне асноўных накірункаў іх дзейнасці;

4.3. разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, размеркавання замацаванай за ўстановай адукацыі маёмасці;

4.4. прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне праектаў вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, праграмна-плануючай дакументацыі выхавання, якія рэалізуюцца ўстановай адукацыі;

4.5. разгляд пытанняў фарміравання кантынгенту навучэнцаў установы адукацыі;

4.6. садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў;

4.7. заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач кіраўніка ўстановы адукацыі, яго намеснікаў па асноўных накірунках дзейнасці аб ходзе выканання планаў работы ўстановы адукацыі, выніках адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відаў дзейнасці, а таксама педагагічных работнікаў;

4.8. абмеркаванне тэматыкі і вынікаў эксперыментальнай інавацыйнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі;

4.9. разгляд іншых пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі Савета заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама Уставам.  

5. Непасрэднае кіраванне дзейнасцю Савета ажыццяўляе старшыня Савета, каторым з’яўляецца кіраўнік установы адукацыі. Падчас яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

6. Старшыня Савета:

арганізуе работу Савета;

зацвярджае план і рэгламент работы Савета;

зацвярджае павестку пасяджэння Савета;

вядзе пасяджэнні Савета;

ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў Савета;

арганізуе галасавнне і падлік галасоў;

кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў Савета.

7. Удзельнічаючы ў адкрытым галасаванні, старшыня галасуе апошнім.

8. Бягучую дзейнасць Савета забяспечвае сакратар Савета, які выбіраецца з ліку членаў Савета па вынікх адкрытага галасавання членаў Савета на першым пасяджэнні Савета.

9. Сакратар Савета:

паведамляе членам Савета аб правядзенні пасяджэння Савета;

вядзе пратаколы пасяджэнняў Савета;

прадстаўляе інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў Савета, старшыні Савета.

10. Член Савета:

удзельнічае ў пасяджэннях Савета і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца Саветам;

выносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях Савета;

выступае па абмяркоўваемых пытаннях у адпаведнасці з устаноўленным на пасяджэнні Савета рэгламентам;

удзельнічае ў рабоце іншых органаў самакіравання ўстановы адукацыі пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета;

своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні Савета.

11. Дзейнасць Савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які складаецца на вучэбны год і зацвярджаецца кіраўніком пасля разгляду на пасяджэнні Савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, якія стаяць перад установай адукацыі.

12. Савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.

13. Пасяджэнні Савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае неменш за дзве трэція членаў Савета.

14. На пасяджэнні Савета запрашаюцца асобы,  якія былі прыцягнуты да падрыхтоўкі матэрыялаў па разглядаемых пытаннях.

15. На пасяджэннях Савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, якія вынесены на павестку дня, а таксама вынікі галасавання і прынятае рашэнне. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і сакратаром Савета.

16. Рашэнне Савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці, абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаюцца адкрытым галасаваннем большасцю галасоў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.